Касцёл Святых Пятра і Паўла (Бешанковічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Энгельса, 11[1].
Remove ads
Гісторыя

У 1650-м годзе Казімір Леў Сапега пабудаваў у паселішчы першы вядомы каталіцкі касцёл. У 1876 годзе на месцы старога драўлянага касцёла, пабудаванага ксяндзом Ляскоўскім на сродкі ксяндза Кярсноўскага, быў пабудаваны драўляны двухвежавы касцёл пад тытулам Святога Казіміра Каралевіча і Святога Арханёла Рафала. Храм меў чатыры алтары з абразамі Езуса Укрыжаванага, Найсвяцейшай панны Марыі і Святога Антонія. Драўляны касцёл быў разбураны камуністычнымі ўладамі[2].
Сучасная парафія ў Бешанковічах была зарэгістравана 10 жніўня 2000 года. 1 ліпеня 2011 года быў зацверджаны праект і распачата будаўніцтва.
2 кастрычніка 2011 года быў урачыста асвечаны і ўмараваны краевугольны камень. Урачыстасць узначаліў віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін у саслужэнні пробашча кс. Славаміра Самковіча, канцлера віцебскай курыі кс. Аляксандра Дулінца, кс. Алега Буткевіча з Віцебска, кс. Андрэя Бульчака з Чашнікаў, дыякана Данілы Сваяка. Падчас набажэнства таксама быў умураваны, разам з каменем, эрэкцыйны акт[3].
29 чэрвеня 2019 года касцёл быў асвячоны біскупам віцебскім Алегам Буткевічам[4].
Remove ads
Пробашчы парафіі
- Казімір Гваздовіч
- Павел Самсонаў
- Славамір Самковіч
- Алег Буткевіч
- Аляксандр Півавар
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads