Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каталіцкі ўніверсітэт Пе́тэра Па́зманя (венг.: Pázmány Péter Katolikus Egyetem) — недзяржаўны каталіцкі ўніверсітэт у Венгрыі. Розныя факультэты ўніверсітэта размяшчаюцца ў Будапешце, Пілішчабе і Эстэргаме. Універсітэт заснаваны ў 1635 годзе, носіць імя свайго заснавальніка, кардынала Петэра Пазманя. Вядомы таксама як Пазманеум. У 2009 годзе ўніверсітэт налічваў 736 выкладчыкаў і 9 469 студэнтаў[2]. Усяго за гады існавання ўніверсітэта яго скончылі каля 26 тысяч чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Будапешцкі ўніверсітэт і Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя маюць агульную гісторыю. 12 мая 1635 года кардынал Петэр Пазмань падпісаў указ аб заснаванні ў горадзе Надзьсамбат (суч. Трнава, Славакія) універсітэта з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалогіі. Пазней быў адкрыты яшчэ шэраг факультэтаў. У 1777 годзе ўніверсітэт з Трнава быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пешт. Да 1844 года выкладанне ва ўніверсітэце вялося на лацінскай мове. З 1895 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца і жанчыны. У 1950 годзе факультэт тэалогіі быў вылучаны ў Каталіцкі ўніверсітэт імя Петэра Пазманя, іншыя факультэты засталіся ў складзе Будапешцкага ўніверсітэта.
Да 1992 года ўніверсітэт Петэра Пазманя меў толькі факультэт тэалогіі, іншыя факультэты Пазманеума былі заснаваны ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзя. Факультэт гуманітарных навук адкрыты ў 1992 годзе, факультэт права і палітычных дысцыплін у 1995, факультэт інфармацыйных тэхналогій у 1998[3]. У 2008 годзе ў склад універсітэта ў якасці факультэта педагогікі быў уключаны заснаваны ў 1842 годзе педагагічны каледж Янаша Вітэза[3].
Remove ads
Структура
Каталіцкі інстытут Петэра Пазманя складаецца з 5 факультэтаў, інстытута кананічнага права, некалькіх лабараторый і даследчых цэнтраў.
- Факультэт тэалогіі (Будапешт)
- Факультэт гуманітарных навук (Пілішчаба). Будынкі факультэта пабудаваны ў 90-х гадах XX стагоддзя на месцы былых баракаў Савецкай арміі ў арыгінальным сучасным стылі. Архітэктар - Імрэ Макавец.
- Факультэт права і палітычных дысцыплін (Будапешт)
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій (Будапешт)
- Факультэт педагогікі імя Янаша Вітэза (Эстэргам)
Інстытут кананічнага права прызначаны для аспірантаў — выпускнікоў універсітэта. Заснаваны ў 1996 годзе дэкрэтам Святога Прастола. Размешчаны ў Будапешце.
Рэктар універсітэта — доктар Сабалч Сурамі, прэзідэнт — прымас Венгрыі, кардынал Петэр Эрдзё.
Remove ads
Зноскі
- Directory of Open Access Journals — 2003.
- Statistical Yearbook of Education 2008/2009 (PDF). Ministry of Education and Culture. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 22 сакавіка 2016.
- Гісторыя ўніверсітэта на аф. сайце Архівавана 28 верасня 2011.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads