Краснасельскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краснасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Краснасельскі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Краснае Сяло. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Краснае Сяло пераўтворана ў рабочы пасёлак Краснасельскі. 7 чэрвеня 1958 года Краснасельскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтвораных Краснасельскага і Роскага пассаветаў. 20 кастрычніка 1959 года да Краснасельскага пассавета далучана частка скасаванага Мачулінскага сельсавета. 19 жніўня 1985 года ў склад пассавета з Ваўкавыскага сельсавета перададзена вёска Пагараны[1]. 18 кастрычніка 2013 года Краснасельскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, адначасова ў склад сельсавета перададзены аграгарадок Юбілейны і вёскі Грыцкі, Калядзічы, Кукуці, Кутнікі, Маісеевічы, Няверавічы з Ваўкавыскага сельсавета[2].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў, без Краснасельскага) — 820 чалавек[3], з іх 76,6 % — беларусы, 16,8 % — палякі, 4,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 7406 чалавек[5].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads