Красная Плошчадзь

пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кра́сная Пло́шчадзь[1] (трансліт.: Krasnaja Ploščadź, руск.: Красная Площадь) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

За 20 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 20 гаспадарак, 29 жыхароў.

Дынаміка

  • 1959 год — 148 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 20 гаспадарак, 29 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Кра́сная Пло́шча, Кла́дкі, мн.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads