Крынічны сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крыні́чны сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. пасёлак[1]) Крынічны.

Хуткія факты Крынічны сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бібікаўскі сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бібікі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тварычаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. У Другую сусветную вайну з жніўня 1941 года да студзеня 1944 года тэрыторыя сельсавета знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Крынічны[2]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Міхалкаўскага сельсавета перададзена вёска Стрэльск[3]. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Крынічны, сельсавет перайменаваны ў Крынічны[4].

Remove ads

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 10 населеных пунктаў:

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2822 чалавекі[5], з іх 90,0 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,8 % — украінцы, 0,7 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2906 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 124—IX ад 2 кастрычніка 1975 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Бібікаўскага сельсавета Мазырскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 жніўня, 1 і 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads