Крысціян Доплер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крысціян Доплер (ням.: Christian Doppler; 29 лістапада 1803, Зальцбург — 17 сакавіка 1853, Венецыя) — аўстрыйскі фізік.
У 1825 годзе скончыў Політэхнічны інстытут у Вене, з 1835 па 1847 працаваў у Чэшскім тэхнічным універсітэце, з 1847 года — прафесар Горнай і Лясной акадэмій ў Хемніцы, з 1848 года — член Венскай Акадэміі Навук, з 1850 года — прафесар Венскага ўніверсітэта і дырэктар першага у свеце Фізічнага інстытута, створанага пры Венскім універсітэце па яго ініцыятыве.
Навуковыя інтарэсы Крысціяна Доплера ляжалі ў такіх галінах фізікі як оптыка і акустыка. Асноўныя працы выкананыя па аберацыі святла, тэорыі мікраскопа і аптычнага далямера, тэорыі колераў і некаторых іншых тэмах. У 1842 годзе Доплер тэарэтычна абгрунтаваў залежнасць частаты ваганняў, якія ўспрымае назіральнік, ад хуткасці і напрамку руху крыніцы хваляў і назіральніка адносна адзін аднаго. Гэта з’ява пасля была названа яго імем (эфект Доплера).
Remove ads
Гл. таксама
- Даплераграфія
- Метад Доплера
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Christian Doppler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Доплер Кристиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Find a Grave — 1996.
- Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads