Кірышынафтааргсінтэз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ТАА Вытворчае аб’яднанне «Кірышынафтааргсінтэз» (скароч.: ТАА «КІНЕФ»; руск.: Киришинефтеоргсинтез) — нафтаперапрацоўчае прадпрыемства і найбуйнейшы нафтаперагонны завод Расіі па колькасці вырабленага паліва, горадаўтваральнае прадпрыемства горада Кірышы ў Ленінградскай вобласці. Прадпрыемства атрымлівае заходне-сібірскую і волга-ўральскую нафту па трубаправодзе з цэнтраў размеркавання ў Яраслаўскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Прадпрыемства ўведзена ў эксплуатацыю ў 1966 годзе. НПЗ на Волхаве быў пабудаваны ў рэкордна кароткія тэрміны: будаўніцтва завода пачалося ў 1961 годзе, а 22 сакавіка 1966 года быў падпісаны акт дзяржаўнай камісіі аб здачы ў эксплуатацыю першай чаргі НПЗ. Завод тады ўяўляў сабой мінімальна неабходны комплекс установак, задачай якіх было забеспячэнне Паўночнага-Захаду бензінам, дызельным палівам і мазутам. Пачынаючы з 1974 года, КНПЗ пачаў вытворчасць сыравіны для нафтахіміі. У асартыменце прадукцыі завода з’явіліся бензол, талуол, ізапентан, нармальныя пентан і бутан, нефрас. У 1981 годзе была пушчана ўстаноўка каталітычнага рыформінгу , здольная перапрацоўваць да мільёна тон сыравіны ў год, а ў 1988 годзе — гідраачыстка дызельных паліваў, магутнасцю ў 2 мільёны тон.
31 снежня 1996 года, паводле Указа Прэзідэнта РФ Б. Ельцына «Аб першачарговых мерах па ўдасканаленні дзейнасці нафтавых кампаній», была зарэгістравана юрыдычная асоба ТАА «КІНЕФ», у заснавальніках якой было пазначана ПАО «Сургутнафтагаз».
Remove ads
Здарэнні
Аварыя з-за пералів бензіну (1986 год)
Раніцай 18 сакавіка 1986 года, пры запаўненні рэзервуара ёмістасцю 10 тысяч тон адбыўся пераліў бензіну і ў абвалаванні рэзервуара ўспыхнулі пары паліва, загарэўся і сам рэзервуар. Агонь пашкодзіў аўтаматычную сістэму кіравання засаўкамі, таму адкрыць іх для перапампоўкі бензіну ў суседні рэзервуар было немагчыма. Двое сутак працягвалася астуджэнне рэзервуара і падпаленых засавак вадой, пасля чаго была прадпрынята пенная атака ўнутр падпаленага рэзервуара. Пенная атака з выкарыстаннем 23 станцый ГПС-600 і 2 станцый ГПС-2000 ліквідавала гарэнне ўнутры рэзервуара. Тушэнне пажару працягвалася 85 гадзін. 19 работнікаў пажарнай аховы, якія найбольш вызначыліся, былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Выбух на НПЗ (2008 год)
29 мая 2008 года каля 2 гадзін 30 хвілін адбыўся выбух і наступнае ўзгаранне на ўстаноўцы ЛГ-24/7-1200 (гідраачыстка дызельнага паліва). Выбух і пажар узніклі з прычыны ўцечкі водародазмяшчальнай сумесі ў памяшканні кампрэсарнай. Пажару была прысвоена трэцяя катэгорыя складанасці, яго ўдалося ліквідаваць праз гадзіну з моманту пачатку[1].
У выніку здарэння адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі сур'ёзныя апёкі[1], але ўрачам не ўдалося іх выратаваць[2].
Да расследавання прычын аварыі ў якасці экспертаў былі прыцягнуты спецыялісты Растэхнагляду[3].
Выбух і наступнае ўзгаранне ў 2017 годзе
Пры правядзенні газанебяспечных прац супрацоўнікамі ВГСА на гідраўлічнай засаўцы факельнай лініі цэха №42 у 9:30 адбыўся выбух і наступнае ўзгаранне, якое было ліквідавана пажарнай аховай у 9:55ref>При взрыве на КИНЕФе два человека получили ожоги до 90% тела. 47 Новостей Ленинградской области. Архівавана з арыгінала 2018-01-09. Праверана 2018-01-08.</ref>. Двое супрацоўнікаў аддзялення загінулі на месцы. Двое атрымалі сур’ёзныя апёкі — 90 і 70% цела. Выратаваць іх не ўдалося. Увечары 25 мая была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 217 КК РФ («парушэнне правілаў бяспекі на выбуханебяспечных аб’ектах»)[4].
Remove ads
Наступствы Расійска-ўкраінскай вайны (з 2022 года)
14 верасня 2025 года завод спыніў перапрацоўку нафты на адным з блокаў пасля пажару, выкліканага нападам украінскіх беспілотнікаў. Блок, які пацярпеў ад пашкоджанняў, складаў амаль 40% магутнасцей завода. На ўстаноўцы пацярпелі печ, агрэгаты і іншае абсталяванне. Паводле папярэдніх ацэнак, на аднаўленне можа спатрэбіцца каля аднаго месяца.[5] У ноч на 4 кастрычніка 2025 года Украіна ізноў ударыла беспілотнікамі па нафтапепрацоўчым заводзе[6], пасля чаго завод спыніў самую магутную устаноўку першаснай перапрацоўкі нафты CDU-6[7].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads