Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ланцу́цкі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ланцуцкае.

Хуткія факты Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 21 жніўня 1925 года як Шастакоўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шастакі. 7 жніўня 1926 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Ланцуцкае, а сельсавет — у Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. 14 жніўня 1937 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вялікараёўскага (вёскі Багушы, Калодзезнае і Сцяпуры), Прускага (вёскі Булатнікі і Чарнагубава) сельсаветаў і Капыльскага местачковага савета (вёскі Якубавічы, былы Ланцуцк, хутар Шастакі і пасёлак Мажа)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Ланцуцкага нацыянальна-польскага сельсовета Копыльскага раёна ад 14 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads