Лапаціцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лапа́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Лапацічы.

Хуткія факты Лапаціцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Іванішчавіцкага і Рабавіцкага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Чавускага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лапаціцкага сельсавета было 16 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1328 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4]. Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 672 двары, 1489 жыхароў. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1041 чалавек[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 185. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads