Ласняк Лёзеля
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ласняк Лёзеля[1] (Liparis loeselii) — кветкавая расліна роду Ласняк (Liparis) сямейства Ятрышнікавыя (Orchidaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамастойным, яйкападобна ўздутым каля асновы сцяблом вышынёй 8—20 см. Лісце бліскучае, амаль супраціўнае, прадаўгаватае або эліптычна-ланцэтнае, паступова звужаецца ў кароткія крылатыя чаранкі. Кветкі жаўтавата-зялёныя, па 2—10 у рэдкай гронцы. Прыкветнікі дробныя, плеўкавыя, яйкападобна-ланцэтныя. Губа эліпсападобная або авальная, звужаная пры аснове, з невялікім паўавальным бугарком. Плод — сухая каробачка, якая растрэскваецца.
Remove ads
Арэал
Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі трапляецца спарадычна (пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласцях) у асобных лакалітэтах паблізу паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: тарфяныя балоты, балоцістыя лугі, забалочаныя берагі азёр. Расце невялікімі групамі і адзінкавымі экзэмплярамі.
Цвіце ў маі—чэрвені, пладаносіць у чэрвені—жніўні. Размнажаецца насеннем, зрэдку вегетатыўна.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads