Леанід Дзмітрыевіч Вінер
расійскі і літоўскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Дзмітрыевіч Вінер — расійскі і літоўскі інжынер-архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Пачатковую адукацыю атрымаў у Першай Санкт-Пецярбургскай ваеннай гімназіі[1]. У Пецярбурскае будаўнічае вучылішча паступіў у 1878 годзе і скончыў курс у 1883 годзе па першым разрадзе. Л. Вінер пачаў службу ў Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак у г. Вільні, а з 1886 складаўся на пасадзе малодшага інжынера віленскага будаўнічага аддзялення і ў той жа час (з 1890) выконваў абавязкі памочніка начальніка 8-й дыстанцыі Варшаўскай чыгункі[1].
З 11 верасня 1895[2] па 1901 год[3] займаў пасаду віленскага губернскага інжынера, змяніўшы на ёй сканалага Міхаіла Айвазава[4].
Remove ads
Творчасць
- 1886-92[1]:
- Будынак тэхнічнага чыгуначнага вучылішча ў г. Вільні
- Будынак Віленскага зямельнага банка (паводле іншых звестак, архітэктар будынка В. Горскі[5])
- Будынак суда Віленскай губерні (сумесна з М. Прозаравым па праекце В. Прусакова , 1888-90[6])
- Дзіцячы прытулак ведамства ўстаноў Імператрыцы Марыі
- Сабор у г. Мітаве (1890-92)
- некаторыя дробныя пабудовы
- у 1893 годзе па яго праекце праводзілася рэканструкцыя Віленскай вялікай сінагогі
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads