Леанід Мікалаевіч Вазнячук
вучоны ў галіне геалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Мікалаевіч Вазнячу́к[1] (5 жніўня 1929 — 1 лютага 1981) — вучоны ў галіне геалогіі, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1963). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР[2] (1986, пасмяротна)[3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску. У 1950 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1953—1956 гг. працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце[4]. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1964—1969 гг. выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце[4]. З 1969 г. працаваў у Інстытуце геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць
Л. М. Вазнячуку належаць навуковыя працы ў галіне стратыграфіі, палеагеаграфіі, геамарфалогіі і палепатамалогіі антрапагену. Склаў стратыграфічную схему антрапагеннай сістэмы тэрыторыі Беларусі (1981). Супрацоўнічаў з археолагам У. Д. Будзько.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- Лауреаты государственных премий // Сайт БДУ Архівавана 21 лістапада 2016. (руск.)
- 5 августа: этот день в истории (руск.) // Сайт адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads