Леанід Сяргеевіч Маісееў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Сяргеевіч Маісееў (23 красавіка 1950, в. Міхайлавічы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці — 9 мая 2019, Магілёў) — беларускі гаспадарчы дзеяч. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, заатэхнік. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў брыгадзірам будаўнічай брыгады, галоўным заатэхнікам калгаса «Перамога», дырэктарам саўгаса «Барок», старшынёй калгаса «Зара», дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Зара», старшынёй калгаса «Зара» Магілёўскага раёна. Генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат „Зара“ Магілёўскага раёна».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняў[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыны III, II і I ступені, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads