Луганская Народная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луга́нская Наро́дная Рэспу́бліка (руск.: Луганская Народная Республика), або скарочана ЛНР — тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое існуе на тэрыторыі акупаванай Расіяй Луганскай вобласці Украіны, суб’ект Расійскай Федэрацыі.
Размешчана на Данецкім кражы і у басейне ракі Северскі Данец.
Remove ads
Гісторыя
- Стварэнне ЛНР абвясцілі прыхільнікі федэралізацыі Украіны ў красавіку 2014 года[2]. Прычынай такога кроку яны назвалі адсутнасць канструктыўнага дыялогу з цэнтральнымі ўладамі Украіны, якія быццам ігнаруюць патрэбы і чаканні рэгіёну.
- 12 мая 2014 года пасля рэферэндуму аб самавызначэнні Луганскай Народнай Рэспублікі ўлады ЛНР абвясцілі суверэнітэт і выказалі жаданне ўступіць у склад Расіі, а таксама аб’яднацца з Данецкай Народнай Рэспублікай у Наваросію[3].
- 11 чэрвеня 2014 года Кіраўніцтва ЛНР звярнулася да Расійскай Федэрацыі, а таксама да 14 іншых дзяржаў з просьбай, каб яны прызналі яе незалежнасць[4].
- Пачалася вайна на ўсходзе Украіны.
- 24 лютага 2022 гола пачалося ўварванне Расіі ва Украіну.
- 3 ліпеня 2022 года абвешчана пра поўны кантроль ЛНР над тэрыторыяй Луганскай вобласці. Фактычна гэта адбылося, магчыма, толькі на пачатку жніўня 2022 года, але ў хуткім часе некаторыя тэрыторыі ізноў былі страчаны.
- 30 верасня 2022 года Расіяй была абвешчана анексія акупаваных тэрыторый Украіны.
Remove ads
Насельніцтва
Доля ўкраінскага і рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай — каля 69 %, украінскай — 30 %[5].
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads