Лучай (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Луча́й, Лучайскаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелкі, каля вёскі Лучай.

Хуткія факты Лучай (Лучайскае), Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

На думку А. Рогалева, назва Лучай азначае «возеро, якое мае выгіб-луку, звілістую канфігурацыю»[2].

На думку І. Пракаповіча назва возера Лучай утварылася ад геаграфічнага тэрміна лука — «звіліна», «загін рэчышча»[3].

Гідраграфія

Плошча паверхні возера 2,51 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 1,45 км, найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Вадазбор 19,1 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, разараныя або пад лугам, на поўдні і паўднёвым захадзе нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на поўначы, захадзе і паўночным захадзе невысокія ўчасткі (3—5 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. Берагавая лінія звілістая. У паўночна-заходняй і паўднёвай частцы возера вялікія залівы. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, на поўначы і поўдні месцамі тарфяністыя, участкамі сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 70 м, пад хмызняком. Дно возера плоскае, 6 астравоў агульнай плошчай 0,09 км². Ложа выслана сапрапелем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая паласа пясчаных адкладаў. Глыбіні да 2 метраў займаюць 58 % плошчы возера.

Возера эўтрофнае, праточнае. На ўсходзе ўпадае ручай з Лісіцкага возера, на паўднёвым усходзе ўпадае пратока з возера Баб'е[1][4]. На захадзе выцякае рака Лучайка. Возера моцна зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30—200 м, пашырана да глыбіні 1,1 м. Паўночна-заходні заліў зарастае цалкам.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь рачны, плотка, карп, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads