Людміла Леанідаўна Гладкая

беларуская журналістка, супрацоўніца газеты «СБ. Беларусь сегодня» From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людміла Леанідаўна Гладкая (руск.: Людмила Леонидовна Гладкая; нар. 30 чэрвеня 1983) — супрацоўніца газеты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыстка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Remove ads

Біяграфія

Супрацоўнічала з Першым каналам дзяржаўнага Беларускага радыё, працавала аглядальніцай у часопісе «Милиция Беларуси» і ў газеце «На страже» МУС Беларусі[2], пісала для выдання «Союзное вече», дадатку да расійскага дзяржаўнага выдання «Российская газета»[3]. Потым працавала ў аддзеле журналісцкіх расследванняў «СБ. Беларусь сегодня» ў якасці спецыяльнага карэспандэнта.

Набыла вядомасць як адыёзная прапагандыстка аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года[4].

Асвятляла ў «СБ. Беларусь сегодня» масавыя пратэсты, якія адбываліся пасля выбараў і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Прыпісвала пратэстам гвалтоўны характар[5][6]. Займалася дыскрэдытацыяй і абразай пратэстоўцаў, у сваіх публікацыях прымяняючы да іх выразы як «руск.: откровенная мразь» («бел.: шчырая мярзота»)[7]. Займалася дыскрэдытацыяй беларускіх нацыяльных сімвалаў[8].

Асвятляла працэсы супраць Сяргея Ціханоўскага[9] і Віктара Бабарыкі, у тым ліку намагаючыся дыскрэдытаваць Віктара Бабарыку і яго абарону і парушаючы рэгламент судовага пасяджэння[10].

Гладкая знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі (снежань 2021), Канады (сакавік 2022)[11], ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыі (лета 2022)[12].

Remove ads

Узнагароды

У снежні 2020 года атрымала прыз у расійска-беларускім конкурсе «Залаты зубр» «За мужнасць у журналістыцы»[13].

У складзе аўтарскага калектыву ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2022) «за значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, стварэнне цыкла публікацый па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны»[14].

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 22 мая 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>
  2. Людмила ГЛАДКАЯ — Автор публикаций (руск.). www.sb.by (4 кастрычніка 2023). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  3. Не высказаться я не могла. Мне посыпались разные угрозы. Людмила Гладкая об акциях протеста в Беларуси Архівавана 5 кастрычніка 2021. [Не выказацца я не магла. Мне пасыпаліся розныя пагрозы. Людміла Гладкая пра акцыі пратэсту ў Беларусі] — СТБ, 22.11.2020
  4. Одни собирались бросать дымовые шашки, другие «гуляли» с касками и камнями. В Минске — очередной марш [Адныя збіраліся кідаць дымавыя шашкі, іншыя «гулялі» з каскамі і камянямі] — СБ. Беларусь сегодня, 8.11.2020
  5. Белорусы обратились в Генеральную прокуратуру с заявлением о необходимости запрета бчб-символики и причислении ее к экстремистской [Беларусы звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з заявай аб неабходнасці забароны «бчб-сімволікі» і прылічэнні яе да экстрэмісцкай] — СБ. Беларусь сегодня, 29.01.2021
  6. Как разжигалась вражда: в СК рассказали подробности по делу С. Тихановского [Як распальвалася варажнеча: у Следчым камітэце расказалі падрабязнасці па справе С. Ціхакоўскага] — СБ. Беларусь сегодня, 12.03.2021
  7. «Отказать и оставить без рассмотрения»: Самое важное о первом дне суда над Бабарико(недаступная спасылка). The Village Беларусь (17 лютага 2021). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  8. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Government of Canada (22 сакавіка 2022). Праверана 28 лютага 2023.
  9. «У выніку пратэстаў я згубіла сяброў і сваякоў». Адкуль узялася прапагандыстка Людміла Гладкая(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (27 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads