Людміла Міхайлаўна Мягкова

мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло) From Wikipedia, the free encyclopedia

Людміла Міхайлаўна Мягкова
Remove ads

Людміла Міхайлаўна Мягко́ва[1] (руск.: Людмила Михайловна Мягкова; 26 красавіка 1929 — 23 лютага 2022) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).

Хуткія факты Людміла Міхайлаўна Мягкова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Надмагіллі Людмілы Мягковай і Ўладзіміра Мурахвера на могілках у Бярозаўцы

Нарадзілася ў Ленінградзе. У 1959 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай па спецыяльнасці «Кафлярства і мастацкая апрацоўка шкла». Працавала на шклозаводзе «Нёман» у горадзе Бярозаўка (Лідскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі).

Пахавана была 25.02.2022 у Бярозаўцы [2].

Творчасць

Аўтар прац у галіне мастацкага шкла, пераважна ў гутнай тэхніцы. Разам з мужам, Уладзімірам Мурахверам стварыла для масавай вытворчасці новыя ўзоры прасаваных вырабаў з каляровага шкла. У сваіх працах выкарыстоўвала традыцыйныя народныя формы посуду. Сярод прац Л. М. Мягковай вазы «Путанка», «Бярозавы гай», «Баранчыкі», наборы посуду «Залаты пеўнік», «Птушыны двор» і інш. Мастацкая спадчына Людмілы мягковай захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічнам музеі, музеі шклозавода «Неман», музеях Омска, Царыцына, Кускова.

Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. [[Ліда|Лідскі]] музей. Альбом «Людміла Мягкова»/(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2022. Праверана 22 кастрычніка 2022.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads