Людовік II Анжуйскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людовік II Анжуйскі (фр.: Louis II d'Anjou; 5 кастрычніка 1377 — 29 красавіка 1417) — герцаг Анжу, граф Мэна і Праванса, тытулярны кароль Неапаля, сын Людовіка I Анжуйскага і Марыі Блуаскай. Пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну герцагства Анжу і графства Мэн у Францыі, фактычна незалежны Праванс і прэтэнзіі на карону Неапаля.
Remove ads
Біяграфія
У 1389 годзе авіньёнскі Антыпапа Клімент VII дараваў Людовіку інвестытуру на Неапаль, з прычыны таго, кароль Уладзіслаў, які валадарыў у Неапалі, быў адлучаны гэтым антыпапам у 1386 годзе. У 1390 годзе Людовік II і яго маці здолелі з дапамогай наёмнай арміі захапіць Неапаль, а кароль Уладзіслаў і яго маці-рэгентка Маргарыта Дураца беглі ў Гаэту. Каралі-супернікі мелі прыкладна роўныя сілы, таму вайна паміж імі расцягнулася на 10 гадоў. У 1399 годзе Уладзіславаў, які, выгодна, ажаніўся і здолеў сабраць на сродкі ад пасагу значную армію, выбіў Людовіка з Неапаля.
Наступныя 10 гадоў Людовік жыў у Францыі, бяручы ўдзел на боку арманьякаў у перыпетыях міжусобнай вайны арманьякаў і бургіньёнаў у кіраванне Карла VI.
У 1409 годзе Людовік па закліку пізанскага антыпапы Аляксандра V вызваліў Рым ад Уладзіслава, які акупаваў «вечны горад». Сумесна з пераемнікам Аляксандра V антыпапам Янам XXIII Людовік уварваўся ў межы Неапалітанскага каралеўства і разграміў Уладзіслава пры Ракасецы (Roccasecca) у 1411 годзе. У наступныя гады Людовік і Ян XXIII страцілі сімпатыі неапалітанскай знаці і былі вымушаны адступіць.
Людовік II быў жанаты з Іаландай Арагонскай (1384—1443), якая адыграла значную ролю ў французскай гісторыі пры Карле VII. Іх сыны Людовік III (1403—1434), Рэнэ Добры (1409—1480) паслядоўна атрымалі ў спадчыну Анжу, Праванс і прэтэнзіі на Неапаль. Трэці сын Карл Мэнскі (1414—1472) адыгрываў значную ролю пры двары свайго швагра Карла VII, а яго сын Карл IV Мэнскі (1436—1481) завяршае гісторыю анжуйскай галіны Валуа. Дачка Людовіка II Марыя Анжуйская (1404—1463) ажанілася з Карлам VII. Яшчэ адна дачка Іаланда (1412—1440) — жонка Францыска I (1414—1450), герцага Брэтонскага (1442—1450).
Remove ads
Сям’я
Жонка Іаланда Арагонская (1384—1443) іх дзеці:
- Людовік III (1403—1434)
- Марыя Анжуйская (1404—1463) ажанілася з Карлам VII
- Рэнэ Добры (1409—1480)
- Іаланда (1412—1440) — жонка Францыска I (1414—1450), герцага Брэтонскага (1442—1450)
- Карл Мэнскі (1414—1472)
Зноскі
- Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
- WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588
- Identifiants et Référentiels — ABES, 2011.
- Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families — P. http://fmg.ac/Projects/MedLands/ANJOU,%20MAINE.htm.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads