Лявон Шыманец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лявон Шыманец (8 мая 1937, Стоўбцы — 14 красавіка 2022) — дзеяч беларускай дыяспары ў Францыі, сябра Рады БНР.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1937 годзе ў Стоўбцах, у сям’і Уладзіміра і Эвеліны Шыманцоў, брат Івонкі Шыманец-Сурвілы. Пасля Другой сусветнай вайны сям’я пераехала спачатку ў Данію, а затым у Францыю. У Парыжы Лявон Шыманец скончыў тэхнічную школу, працаваў у галіне авіяпрамысловасці, мае шэраг вынаходніцтваў у галіне ваеннага авіябудавання.
Лявон Шыманец шмат гадоў узначальваў згуртаванне беларусаў Францыі «Хаўрус», быў сябрам Рады БНР. На сустрэчах з францускімі палітыкамі ў 1970-80 гады нязменна звяртаў іх увагу на права беларускага народа мець уласную незалежную дзяржаву. Ён з натхненнем успрыняў абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, у 1991 годзе быў адным з заснавальнікаў таварыства «Беларусь—Францыя». У першай палове 1990-х гадоў узначальваў офіс ЕС у Беларусі ў галіне энергазберажэння[1].
Памёр у 2022 годзе.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads