Ляхавіцкая мячэць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляхавіцкая мячэць
Remove ads

Ляхавіцкая мячэць — колішняя мячэць у горадзе Ляхавічы. Будынак пабудаваны ў 1815 годзе. Разбурана ў 1917 годзе, у 1928 годзе адноўлена. Пасля Другой сусветнай вайны мячэць зачынена, а пасля разабраная.

Хуткія факты Ляхавіцкая мячэць, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Мячэць у Ляхавічах на малюнку Алі Смайкевіча

Мусульманская грамада ў Ляхавічах пражывала на Татарскай вуліцы (цяпер — Цітовіча)[1], вернікі належалі да парафіі ў Асмолаве[2]. Мячэць пабудавана ў 1815 годзе[3]. У 1884 годзе хатыб Самуіл Варановіч прадставіў Мінскаму губернскаму праўленню праект узвядзення новага будынка[4]. У 1917 года мячэць была разбурана.

У 1924 годзе, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе міжваеннай Польшчы, пачаліся працы па аднаўленні мячэці, якая была адкрыта ў 1928 годзе. На рэстаўрацыю будынка сродку далі амерыканскія татары, віленскі муфтыят, а таксама егіпецкі кароль Фуад I[5]. У 1947 годзе мячэць дзейнічала, але ў ёй не служыў мула[6]. У 1960-я гады храм зачынілі[3], пасля будынак разабралі на дошкі[7].

Remove ads

Архітэктура

Як адзначае Станіслаў Крычынскі, мячэці ў Ляхавічах, Клецку і Некрашунцах сваёй архітэктурай падобныя да драўляных сельскіх касцёлаў[8]. Сама мячэць уяўляе сабой драўляны зрубны будынак з міхрабом, накрытае чатырохсхільным дахам. Памяшканне было падзелена на дзве паловы: мужчынскую і жаночую, кожная з якіх мела свой уваход[3]. На ўваходзе размешчаны мінарэт, які сваім відам нагадвае трох’ярусную званіцу касцёла[9]. Мінбар характэрны тым, што на ім была напісана дата ўзвядзення мячэці (30 жніўня 1815 года)[10].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads