Лідзія Мікалаеўна Шэйбак

беларускі педыятр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лідзія Мікалаеўна Шэйбак (5 лістапада 1957, Гродна —) — беларускі вучоны ў галіне неанаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (2005), дацэнт (2005)[1].

Хуткія факты Лідзія Мікалаеўна Шэйбак, Дата нараджэння ...

Жонка Уладзіміра Міхайлавіча Шэйбака.

Remove ads

Біяграфія

У 1980 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». З 1980 год ўрач-інтэрн, у 1981-84 гадах урач-ардынатар 1-га аддзялення, у 1984-88 загадчык аддзялення паталогіі нованароджаных у Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы[2].

У 1988—2005 асістэнт кафедры педыятрыі педыятрычнага факультэта, у 2005-10 дацэнт кафедры педыятрыі № 2, у 2010-13 прафесар кафедры педыятрыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

З лютага 2013 па чэрвень 2014 года ўрач-неанатолаг аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных у Цэнтральным шпіталі імя Лукрэцыі Паім у г. Луанда ў Анголе[2].

З верасня 2014 года працягвае працаваць на 2-й кафедры дзіцячых хвароб[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па вывучэнні адаптыўных працэсаў у нованароджаных. З'яўляецца аўтарам метадаў медыцынскай прафілактыкі метабалічных парушэнняў ў нованароджаных дзяцей. Распрацавала і прапанавала да ўкаранення спосаб павышэння адаптацыйных магчымасцяў ў нованароджаных дзяцей[2].

Аўтар 155 навуковых публікацый, 7 патэнтаў на вынаходства, 2 манаграфій, 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 12 рацпрапаноў. Пад яе кіраўніцтвам абаронена кандыдацкая дысертацыя па неанаталогіі. На працягу шэрагу гадоў з'яўлялася членам Савета па абароне дысертацый пры ГрДМУ[2].

Асноўныя працы

  • Клинико-метаболические особенности адаптации новорожденных детей в ранний неонатальный период : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.09 : защищена 00.00.2004 : утверждена 04.02.2005 / Шейбак Лидия Николаевна. — Гродно, 2004.
  • Адаптация новорожденных детей: клинико-метаболические аспекты : учебно-методическое пособие / Л. Н. Шейбак. — Гродно, 2012.
  • Неонатология : учебно-методическое пособие / [Л. Н. Шейбак и др.]. — Гродно, 2013.
  • Неонатология с медицинской генетикой : курс лекций / [Л. Н. Шейбак и др.]. — Гродно, 2012.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads