Мазырская жаночая гімназія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мазырская жаночая гімназія
Remove ads

Мазырская жаночая гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Мазыры. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе[1]. Размяшчалася ў будынку, пабудаваным у канцы XIX стагоддзя на Базарнай плошчы (цяпер Леніна).

Thumb
Будынак гімназіі ў 1906 годзе

Гісторыя

Мазырская жаночая гімназія адкрыта ў 1907 годзе на базе жаночага вучылішча, заснаванага ў 1860 годзе. Да 1911 года жаночая гімназія Е. Сапрыноўскай, 29 лістапада 1911 года пераўтворана ў 7-класную жаночую гімназію. Утрымлівалася за дзяржаўны кошт. За навучальнай справай наглядаў дырэктар мужчынскай гімназіі. У ёй працавалі 3 законанастаўнікі і 12 выкладчыкаў Пецярбургскага і Юр’еўскага ўніверсітэтаў, Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў і інш. Выкладаліся: руская мова і літаратура, гісторыя, матэматыка, фізіка, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне, маляванне, нямецкую і французскую мовы, спевы. У 1915 годзе было 269 навучэнак[1].

Існавала да 1917 года, на яе базе створана 7-гадовая агульнаадукацыйная школа[1].

Remove ads

Зноскі

  1. В. С. Болбас (мужчынская гімназія), А. Ф. Самусік. Мазырскія гімназіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads