Маладэрбетаўскі раён

муніцыпальны раён у Калмыкіі, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia

Маладэрбетаўскі раёнmap
Remove ads

Маладэрбетаўскі раён (руск.: Малодербе́товский райо́н, калм. Баһ Дөрвдә район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Маладэрбэтаўскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне. Самы паўночны раён Калмыкіі.

Хуткія факты Маладэрбетаўскі раён, Краіна ...

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Малыя Дэрбеты.

Remove ads

Геаграфія

Плошча тэрыторыі раёна — 3 666 км². Адлегласць ад раённага цэнтра да г. Эліста — 192 км. Раён знаходзіцца на поўначы Калмыкіі, мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Валгаградскай вобласцю, на паўночным усходзе з Астраханскай вобласцю, на паўднёвым усходзе з Акцябрскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Сарпінскім раёнам, на поўдні з Кетчэнераўскім раёнам.

Маладэрбетаўскі раён размешчаны ў зоне рэзка кантынентальнага клімату, у гарачым і ўмерана-гарачым падраёнах сухога агракліматычнага раёна, у зоне паўночнай паўпустыні, якая характарызуецца распаўсюджваннем саланцоў і светла-каштанавых саланцаватых комплексаў.

Тэрыторыя Маладэрбетаўскага раёна ўключае дзве геамарфалагічныя часткі: Ергенінскае ўзвышша і Прыкаспійскую нізіну. Ергенінскае ўзвышша займае заходнюю частку раёна і ўяўляе сабой хвалістую раўніну, парэзаную бэлькамі і ярамі. Прыкаспійская нізіна з’яўляецца ў гэтай сваёй частцы Сарпінскай нізінай, што дае магчымасць выкарыстоўваць у раёне сенажаці ліманнага арашэння. Ля падножжа Ергеняў на Сарпінскай нізіне размясціліся азёры Барманцак, Алмацін, Унгун-Цярэчы, Ханата.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads