Маланямкоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маланямко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Малыя Нямкі.
Remove ads
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вяліканямкоўскага сельсавета.
Утвораны зноў у 1931 годзе ў складзе Веткаўскага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 21 кастрычніка 1968 года скасаваны пасёлак Рошча[1], 15 верасня 2017 года — пасёлак Іванькін[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Маланямкоўскага сельсавета 5 населеных пунктаў[3]. 27 снежня 2022 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стаўбунскага сельсавета[4].
Remove ads
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: аграгарадок Малыя Нямкі, вёска Пералёўка, пасёлкі Зацішша і Памяць.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) складала 556 чалавек[5], з іх 94,8 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 417 чалавек[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads