Малка (прыток Церака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́лка (руск.: Малка[1], кабард.-чарк. Балъкъ, карач.-балк. Балыкъ суу) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Кабардзіна-Балкарыі і на мяжы са Стаўрапольскім краем, левы прыток ракі Церак (басейн Каспійскага мора).
Даўжыня ракі 210 км. Плошча вадазбору 10 000 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 28 км ад вусця складае 97,8[1] м³/с. Выток Малкі знаходзіцца каля паўночнага схіла гары Эльбрус. Упадае ў Церак за 409 км ад яго вусця. У верхнім цячэнні рака мае горны характар і працякае ў вузкім каньёне. За 127 км ад вусця даліна ракі пашыраецца, з’яўляецца пойма. Жыўленне ракі мяшанае: снегавое, ледавіковае і дажджавое.
Галоўны прыток Малкі — рака Баксан. Сярод прытокаў: Шау-Кол, Харбаз (Гарбазі, Інгушлі, Артыкчал), Хасаут (Бермамыт), Гедмыш, Вялікія Кураты, Малыя Кураты, Кіч-Малка, Джаманкул, Куркужын, Шакой, Чорная і інш.[2]
На рацэ знаходзіцца горад Прахладны.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 268. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
