Малюшыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малю́шыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Малюшычы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Райцаўскага сельсавета[1].
6 жніўня 1979 года цэнтр Баранавіцкага сельсавета (у 1940—1963 гадах Машэвіцкі, у 1963—1968 гадах Зарэцкі) перанесены ў вёску Малюшыца, сельсавет перайменаваны ў Малюшыцкі[2]. 28 снежня 2007 года з раённага падпарадкавання ў склад сельсавета перададзены вёскі Качычы, Людвікі, Навасёлкі, Палужжа, Равіны, Савашы[3]. 29 лістапада 2011 года скасавана вёска Селішча[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2094 чалавекі[5], з іх 97,4 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 0,5 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 1674 чалавекі[7].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads