Мангістаўская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мангіста́ўская вобласць (каз.: Маңғыстау облысы) — вобласць на паўднёвым захадзе Казахстана, раней звалася Мангышлакскай.
Утворана 20 сакавіка 1973 года з паўднёвай часткі Гур’еўскай вобласці. У 1988 годзе вобласць скасавана, адноўлена ў 1990 годзе пад імем Мангістаўскай.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Актау.
Мангістаўская вобласць размешчана да ўсходу ад Каспійскага мора на плато Мангышлак (Мангистау), мяжуе на паўночным усходзе з Атыраўскай і Акцюбінскай абласцямі, на поўдні — з Туркменістанам і на ўсходзе — з Рэспублікай Каракалпакстан у складзе Узбекістана.
Мангістаўская вобласць — прамысловы рэгіён, тут здабываюць 25 % нафты Казахстана (амаль 20 млн тон), праходзіць нафтавод Актау — Жэтыбай — Узень.
Remove ads
Зноскі
- Пра змену колькасці насельніцтвы Рэспублікі Казахстан з пачатку 2017 года да 1 лістапада 2017 года(недаступная спасылка). Міністэрства нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Казахстан. Камітэт па статыстыцы. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2018. Праверана 28 студзеня 2018.
- Агентство Республики Казахстан по статистике. Этнодемографический сборник Республики Казахстан 2015(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 28 студзеня 2018.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads