Маніфест гнуткай распрацоўкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маніфест гнуткай распрацоўкі, ці Agile manifesto — асноўны дакумент, які змяшчае апісанне каштоўнасцяў і прынцыпаў гнуткай распрацоўкі праграмнага забеспячэння, распрацаваны ў лютым 2001 года на сустрэчы 17 незалежных практыкаў некалькіх методык праграмавання, якія называюць сябе «Agile Alliance».[1][2]
Тэкст маніфеста даступны на больш чым 50 мовах.
Асноўныя прынцыпы маніфеста
- Найвышэйшым прыярытэтам з’яўляецца задавальненне патрэб заказчыка, дзякуючы рэгулярнай і ранняй пастаўцы каштоўнага праграмнага забеспячэння.
 - Змяненне патрабаванняў вітаецца, нават на позніх стадыях распрацоўкі.
 - Працуючы прадукт неабходна выпускаць як мага часцей, з перыядычнасцю ад пары тыдняў да пары месяцаў.
 - На працягу ўсяго праекта распрацоўшчыкі і прадстаўнікі бізнесу павінны штодня працаваць разам.
 - Над праектам павінны працаваць матываваныя прафесіяналы. Каб праца была зроблена, стварыце ўмовы, забяспечце падтрымку і цалкам даверцеся ім.
 - Непасрэдныя зносіны з’яўляецца найбольш практычным і эфектыўным спосабам абмену інфармацыяй як з самой камандай, так і ўнутры каманды.
 - Працуючы прадукт — асноўны паказчык прагрэсу.
 - Інвестары, распрацоўшчыкі і карыстальнікі павінны мець магчымасць падтрымліваць пастаянны рытм бясконца.
 - Пастаянная ўвага да тэхнічнай дасканаласці і якасці праектавання павышае гнуткасць праекта.
 - Прастата — мастацтва мінімізацыі лішняй працы — вельмі неабходная.
 - Самыя лепшыя патрабаванні, архітэктурныя і тэхнічныя рашэнні нараджаюцца сярод самаарганізаваных каманд.
 - Каманда павінна сістэматычна аналізаваць магчымыя спосабы паляпшэння эфектыўнасці і адпаведна карэкціраваць стыль сваёй працы.[3]
 
Remove ads
Зноскі
| Маніфест гнуткай распрацоўкі на Вікісховішчы | 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads