Маргарыта Іосіфаўна Алігер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маргарыта Іосіфаўна Алігер (прозвішча пры нараджэнні — Зейлігер; 24 верасня [7 кастрычніка] 1915, Адэса, Херсонская губерня — 1 жніўня 1992, ДСК «Мічурынец») — савецкая паэтэса і перакладчыца, журналістка, ваенны карэспандэнт. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1943).
Remove ads
Біяграфія
Маргарыта Зейлігер нарадзілася ў Адэсе ў сям’і служачых: бацька, Іосіф Паўлавіч (Ёсія Пінхусавіч) Зейлігер, займаўся адвакацкай практыкай, быў членам кансультацыйнага бюро пры Адэскім гарадскім з’ездзе міравых суддзяў. Паступіла ў хімічны тэхнікум, працавала па спецыяльнасці на заводзе. У пачатку 1930-х гадоў, у свае 16 гадоў, Маргарыта пакінула вучобу, Адэсу і адправілася ў Маскву. Праваліўшы іспыты ў інстытут, здымала «кут», паступіла на працу ў бібліятэку інстытута ОГИЗ і ў завадскую шматтыражку. Дэбютавала ў друку ў 1933 годзе — у часопісе «Огонёк» за подпісам «Маргарыта Алігер» былі апублікаваныя вершы «Будні» і «Дождж». У 1934—1937 гадах вучылася ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага. У 1938 годзе яе прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Алігер была ваенным карэспандэнтам у блакадным Ленінградзе. У 1942 годзе ўступіла ў УКП(б); у 1943 годзе перадала прысуджаную ёй Сталінскую прэмію ў Фонд абароны.
У 1955 годзе Маргарыта Алігер ўдзельнічала ў стварэнні «адлігаўскага» альманаха «Літаратурная Масква». Член праўлення Саюза пісьменнікаў РСФСР і Саюза пісьменнікаў СССР. Член рэдкалегіі часопіса «Нядзеля літаратурная» (1992).
Ажыццявіла пераклады каля 40 паэтаў.
Remove ads
Зноскі
- Алигер Маргарита Иосифовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Margarita Aliger // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads