Марчанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марчанкі.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Кудзінскі сельсавет у складзе Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Саладухінскага і Хвошненскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Кудзіна. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна. 16 верасня 1960 года ў склад новаўтворанага Гуркінскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Валайкі, Есяновікі, Лапашкі, Лугавыя, Сіціна і Хвошна)[2] З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. 12 снежня 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Марчанкі, сельсавет перайменаваны ў Марчанскі[4]. У 1987 годзе скасавана вёска Воблыя[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Руднянскага сельсавета[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Вадзянікі, Горкі, Гукалы, Дубраўка, Кудзіны, Марчанкі і Саладухі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads