Марыза Басцье
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыза Басцье (фр.: Maryse Bastié, народжаная Marie-Louise Bombec; 27 лютага 1898—6 ліпеня 1952) — французская лётчыца, якая ўстанавіла некалькі сусветных рэкордаў у 1930-х гадах сярод жанчын-авіятараў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 27 лютага 1898 года ў Ліможы.
Бацька дзяўчынкі памёр, калі ёй было адзінаццаць, таму ў падлеткавым узросце яна пайшла працаваь на абутковую фабрыку; у выніку няўдалага шлюбу ў яе засталося дзіця, якое памерла маленькім.
У выніку другога шлюбу з пілотам Першай сусветнай вайны Луі Басцье, яна захапілася авіяцыяй і вырашыла стаць пілотам. Басцье атрымала ліцэнзію на палёты, і, хоць яе муж загінуў у авіякатастрофе ў 1926 годзе, яна пачала займацца вышэйшым пілатажам. У 1927 годзе набыла свой уласны самалёт Caudron C.109.
У 1930-х гадах Басцье ўстанавіла некалькі сусветных рэкордаў для жанчын-авіятараў па працягласці палёту, па далёкасці адлегласці і часе адзіночнага палёту праз Паўднёвую Атлантыку. Адзін з яе рэкордаў быў усталяваны падчас палёту ў СССР у чэрвені 1931 года: вылецеўшы з Парыжа, лётчыца прызямлілася пад Ніжнім Ноўгарадам, пакрыўшы без пасадкі адлегласць у 2976 кіламетраў.
У 1935 годзе Марыза Басцье заснавала ўласную лётную школу ў аэрапорце Арлі. Яна служыла ў французскіх ВПС, дасягнула звання капітана і налятала больш за 3000 гадзін. У 1937 годзе яна апублікавала апавяданне пад назвай «Ailes ouvertes: carnet d’une aviatrice». У час Другой сусветнай вайны была ўдзельніцай французскага Супраціўлення. Была ўдастоена шэрагу ўзнагарод і прызоў.
Загінула 6 ліпеня 1952 года ў камуне Брон дэпартамента Рона пасля канферэнцыі ў Ліёне падчас узлёту яе самалёта. Была пахавана на могілках Манпарнас у Парыжы.
Remove ads
Памяць
- У памяць лётчыцы былі названы навучальныя ўстановы ў Францыі і адно з падраздзяленняў канадскай авіябудаўнічай кампаніі Bombardier.
- Таксама яе імем былі названы вуліцы ў некалькіх гарадах Францыі.
- У 1955 годзе ўрад Францыі ўшанаваў Марызу Басцье выявай на паштовай марцы авіяпошты.
- На захадзе Парыжа ў невялікім парку на бульвары Boulevard du Garigliano M. Valin знаходзіцца мемарыял Марызы Басцье.
Зноскі
- Maryse Bastié // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Maryse Bastie // GeneaStar
- Béghain P., Benoit B., Corneloup G. Dictionnaire historique de Lyon — Ліён: Éditions Stéphane Bachès, 2009. — С. 114. — 1504 с. — ISBN 978-2-915266-65-8
- Marie-Louise Bombec // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads