Марына Аляксандраўна Арзамасава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марына Аляксандраўна Арзамасава
Remove ads

Марына Аляксандраўна Арзамасава (нар. 17 снежня 1987, Мінск, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Хуткія факты Марына Арзамасава, Агульная інфармацыя ...

Бацька — Аляксандар Катовіч, займаўся скачкамі ў вышыню; маці — Равіля Аглетдынава, чэмпіёнка Еўропы і СССР у бегу на сярэднія дыстанцыі. Калі Марыне было 11 гадоў маці загінула, і яна пераехала жыць у Калінінград да матуліных сяброў — сям'і трэнераў — Аляксандра і Надзеі Гадзіятавых. Пасля заканчэння 10 класа пераехала назад у Мінск, каб скончыць школу. Затым закончыла юрыдычны факультэт БДУ.

На Чэмпіянаце свету 2011 — 21-я, Чэмпіянаце свету 2012 — 8-я, Чэмпіянаце Еўропы 2012 — 4-я. Стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 метраў (2014). Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў (2015).

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі бег 800 метраў[3].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 7 месца на дыстанцыі 800 м 1.59,10[4].

Замужам, мае дачку. Лейтэнант ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.[5]

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads