Многакарэннік звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Многакарэннік звычайны[1] (Spirodela polyrhiza) — шматгадовая водная травяністая расліна роду Многакарэннік (Spirodela) падсямейства Раскавыя (Lemnoideae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Расліна нагадвае маленькі ліст, які плавае на паверхні вады. Трапляецца паасобку, групамі па 2—5 або спіральна закручанымі ланцужкамі з 8 раслінак. Лісцец (недаразвітае сцябло) накшталт пласцінкі даўжынёю 3—10 мм і шырынёю 1,2—8 мм, плоскі, тоўсты, шырокаяйцападобны або круглаваты, іншы раз ныркападобны, з абодвух бакоў з маленькімі лускавінкамі (недаразвітае лісце), знізу часта чырвоны ці чырванавата-фіялетавы. Каля асновы лісцеца — 2 вузкія шчылінападобныя кішэнькі (у іх закладваюцца вегетыўныя пупышкі, якія даюць пачатак даччыным раслінам; іншы раз у адной з кішенек развіваецца суквецце — 2 тычынкавыя і 1 песцікавая кветкі), а знізу ад яго адыходзяць пучкамі па 5—15 фіялетава-пурпуровыя ніткападобныя карэньчыкі (адсюль назва). Кветкі аднаполыя, без калякветніка, тычынкавыя — з 1 тычынкай, песцікавыя — э 1 песцікам.
Плод (калі ён утвараецца) 1—6-насенны, не раскрываецца.
Remove ads
Экалогія
Расце ў стаячай і павольнай вадзе азёр, сажалак, канаў. Цвіце рэдка, звычайна летам. Зімуе на дне вадаёмаў у выглядзе бура-чырвоных парасткаў, якія выпадаюць з кішэнькі; увесну з іх развіваюцца новыя расліны і ўсплываюць на паверхню вады.
Выкарыстанне
Расліна вырашчваецца ў акварыумах. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads