Раскавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раскавыя
Remove ads

Раскавыя[1] (Lemnoideae) — падсямейства кветкавых аднадольных раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Вегетатыўнае цела расак прадстаўлена маленькай зялёнай лістападобнай сцяблінкай (лісцец), плаваючай на паверхні вады, радзей пагружанай у ваду. У некаторых расак, напрыклад, у многакарэнніка (Spirodela), у аснове сцябла маецца 2 вельмі маленькія рэдукаваныя плеўчатыя лісцікі. Ад лістападобнага сцябла адыходзіць уніз адзін (раска (Lemna)) ці некалькі (многакарэннік (Spirodela)) ніткападобных неразгалінаваных карэньчыкаў.

Цвітуць раскі вельмі рэдка, а размнажаюцца вельмі хутка вегетатыўна пры дапамозе бакавых парасткаў з кішэнек. Суквецце — вельмі маленькі рэдукаваны пачатак з вельмі далікатным плеўчатым покрыўным лістом. У суквецці знаходзіцца адна жаночая кветка з аднаго песціка без калякветніка і 1—2 мужчынскія кветкі без калякветніка, з адной тычынкай у кожнай.

Налічваецца 6 родаў і 30—43 віды. Распаўсюджанне касмапалітнае. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца раска гарбатая (Lemna gibba), раска малая (Lemna minor), раска трохдольная (Lemna trisulca); многакарэннік звычайны (Spirodela polyrhiza). Вольфія бескаранёвая (Wolffia arrhiza) з’яўляецца адным з самых маленькіх прадстаўнікоў кветкавых раслін — яе памеры ад 0,1 да 0,15 см.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lemnaceae

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads