Мяшчэцкае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мяшчэ́цкаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса.

Хуткія факты Мяшчэцкае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,7 км². Даўжыня возера 2,16 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,5 м, сярэдняя каля 3,6 м.
Катлавіна возера лопасцевай формы, складанага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—4 м на захадзе і паўночным усходзе возера да 6—8 м у астатняй частцы. Схілы спадзістыя, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. На поўдні і паўночным усходзе возера берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.
Падводная частка катлавіны простай будовы з паступовым павелічэннем глыбіні да сярэдзіны. Мелкаводдзе займае каля 23% плошчы возера. Дно да глыбіні 1,5 м пясчанае, на большых глыбінях высланае гліністым ілам.
Возера эўтрофнае і слабапраточнае. Упадаюць ручаі (у т.л. з возера Якаўскага) і выцякае ручай у раку Дрыса. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,4—2 м на адлегласці 3—26 м ад берага. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,8 м.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, плотка, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. Мн.: Белкартография, 2012. 5 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads