Мігель Алеман Вальдэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міге́ль Алема́н Вальдэ́с (ісп.: Miguel Alemán Valdés; 29 верасня 1900, Саюла-дэ-Алеман, Веракрус —14 мая 1983, Мехіка) — мексіканскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Мексікі (1 снежня 1946 — 30 лістапада 1951 года), губернатар штата Веракрус (1 снежня 1936 — 6 красавіка 1939).
У 1946 годзе Мігель Вальдэс быў абраны прэзідэнтам краіны, стаўшы першым з часоў Франсіска Мадэра цывільнай асобай на гэтай пасадзе. Падчас яго кіравання былі дасягнуты поспехі ў сельскай гаспадарцы, у сферы транспарту, у апрацоўчай прамысловасці, у электраэнергетыцы, у нафтавай прамысловасці. Па заканчэнні прэзідэнцкага тэрміну Вальдэса змяніў на пасадзе Адольфа Руіс Картынес, кандыдат ад урадавай партыі.
У 1960 годзе Вальдэс атрымаў дыпламатычны ранг паўнамоцнага пасла і прэзідэнта Мексіканскага нацыянальнага савета па турызме. Памёр у Мехіка 14 мая 1983 года ад сардэчнага прыступу.
Remove ads
Зноскі
- https://www.gob.mx/epn/es/articulos/miguel-aleman-valdes-1903-1983 Праверана 3 кастрычніка 2022.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads