Мікалай Аляксандравіч Дабралюбаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Аляксандравіч Дабралюбаў
Remove ads

Мікала́й Алякса́ндравіч Дабралю́баў (5 лютага 1836, Ніжні Ноўгарад29 лістапада 1861, Санкт-Пецярбург) — рускі крытык, публіцыст і паэт, філосаф-матэрыяліст рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку.

Хуткія факты Мікалай Аляксандравіч Дабралюбаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1857 годзе скончыў Пецярбургскі галоўны педагагічны інстытут, там пасябраваў з беларускім пісьменнікам і этнографам П. Шпілеўскім, пасля — супрацоўнік часопіса "Современник", з 1859 года — адначасова рэдактар яго сатырычнага дадатку "Свисток".

Прафесійная дзейнасць

Погляды Дабралюбава

Абгрунтоўваў прынцыпы асветніцкага матэрыялізму, рэвалюцыйнага дэмакратызму і крытычнага рэалізму ў артыкулах "Арганічнае развіццё чалавека ў сувязі з яго разумовай і маральнай дзейнасцю" (1858), "Што такое абломаўшчына" і "Цёмнае царства" (1859), "Прамень святла ў цёмным царстве" і "Калі ж прыйдзе сапраўдны дзень?" (1860). Крытыкаваў ідэалістычныя і вульгарна-матэрыялістычныя канцэпцыі, тэорыі "мастацтва дзеля мастацтва" і "чыстай красы", выкрываў афіцыйную ідэалогію царызму і буржуазную абмежаванасць лібералізму. Сутнасць гістарычнага прагрэсу бачыў у руху чалавецтва да сацыяльна аднароднага грамадства без эксплуатацыі. Рухальнай сілаю развіцця грамадства лічыў ідэйна-этычныя матывы паводзін людзей.

Быў адным з папярэднікаў рэвалюцыйнага народніцтва. Адзін з заснавальнікаў сацыялістычнай крытыкі, якая суадносіла з'явы мастацтва з асноўнымі тэндэнцыямі грамадскага жыцця і сцвярджала адзінства сацыяльнай і эстэтычнай вартасці мастацтва. У працах пра народнасць літаратуры Дабралюбаў высока ацэньваў творчасць Т. Шаўчэнкі, прадбачыў сацыяльнае і культурнае адраджэнне беларускага народа, адкідаў афіцыёзную панска-ліберальную выдумку пра "забітасць" і адсталасць сялянства.

Дабралюбаў і Беларусь

У артыкуле "Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя" (1860) пісаў: "Пытанне пра характарыстыку беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў. Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы".

Ідэі Дабралюбава паўплывалі на станаўленне светапогляду беларускіх рэвалюцыйных дэмакратаў (К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я. Колас), беларускую крытыку і публіцыстыку пачатку ХХ ст. (газеты "Наша доля", "Наша ніва").

Супрацоўнікі газеты "Минский листок" апіраліся на дабралюбаўскую канцэпцыю рэалізму ў ацэнцы рускай класічнай літаратуры, садзейнічалі пазнанню беларускага краю, адзначалі вернасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі літаратурным запаветам Дабралюбава, падкрэслівалі ў яго дзейнасці імкненне разбудзіць працоўных да свядомага грамадскага жыцця, выхаваць у інтэлігенцыі павагу да працоўных, гуманізм светапогляду.

Газета "Северо-Западный край" прапагандавала літаратурна-эстэтычныя погляды Дабралюбава і В. Бялінскага, называла іх пакутнікамі прагрэсіўнай літаратуры.

Газета «Полесье» ў артыкуле "Памяці М. А. Дабралюбава" (1911) адзначала яго ўклад у выхаванне прагрэсіўнай рускай інтэлігенцыі.

Спадчыну Дабралюбава прапагандавалі М. Дабрынін, Л. Бараг, І. Лушчыцкі і інш.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads