Мікалай Артамонавіч Шавялёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Артамонавіч Шавялёў (25 снежня 1899 — 21 лістапада 1943) — савецкі ваенны дзеяч, капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (30 кастрычніка 1943 года)[1].

Хуткія факты Мікалай Артамонавіч Шавялёў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 снежня 1899 года ў вёсцы Бежычы (цяпер у межах горада Бранска) у сям’і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1931 года.

Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў на паравозабудаўнічым заводзе ў Бранску. У Чырвонай Арміі ў 1918—1923 і з кастрычніка 1941 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны.

На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1942 года. Намеснік камандзіра батальёна па палітычнай частцы 120-га стралковага палка (69-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) капітан Шэвелеў з дэсантнай групай 15 кастрычніка 1943 года фарсіраваў Дняпро ў раёне пасёлка Радуль (Рыпкынскі раён Чарнігаўскай вобласці), захапіў і ўтрымліваў рубеж, забяспечваючы пераправу падраздзяленняў палка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 30 кастрычніка 1943 года. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі. Памёр ад ран 21 лістапада 1943 года.

Пахаваны ў г. п. Лоеў Гомельскай вобласці, дзе яго імем названа вуліца. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці.

Remove ads

Узнагароды СССР

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads