Мікалай Патапавіч Кукраш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Патапавіч Ку́краш (нар. 15 мая 1928, в. Закальное, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1987). Муж Лідзіі Міхайлаўны Кукраш.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’е. У 1947 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў у 1958 годзе БСГА. У 1958—1994 гадах працаваў у Беларускім НДІ земляробства і кармоў, дзе спачатку быў малодшым, у 1960 годзе стаў старшым, а ў 1988 годзе — вядучым навуковым супрацоўнікам. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[1]. Паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пути повышения эффективности удобрений в условиях интенсивной химизации дерново-подзолистых суглинистых почв»[2]. Разам з супрацоўнікамі у 1990 годзе падрыхтаваў аграпашпарт гатунку «Дар Белоруссии». Член Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый у Беларускім НДІ земляробства і кармоў і БСГА[3]. Навуковыя працы вучонага прысвечаны павышэнню ўрадлівасці глебы, тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур.
Remove ads
Творы
- Опыт использования многолетнего люпина на удобрение. — Минск, 1961. — 15 с.;
- Учебное пособие по пропашным культурам. — Минск, 1969. — 48 с.;
- Научные основы применения удобрений в Западном регионе СССР. — Мн., 1981 (у сааўт.);
- Применение удобрений в интенсивном земледелии: (справочное пособие). — Мн., 1989 (у сааўт.).
Зноскі
- Известному ученому в области агрохимии, растениеводства и земледелия Николаю Кукрешу исполнилось 90! Архівавана 20 мая 2018. // Жодзінскія навіны. — 16 мая 2018. — № 20 (2730). — С. 6.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads