Міхаіл Васілевіч Плятнёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Васілевіч Плятнёў
Remove ads

Міхаіл Васілевіч Плятнёў (руск.: Михаи́л Васи́льевич Плетнёв; нар. 14 красавіка 1957, Архангельск) — савецкі і расійскі піяніст, кампазітар і дырыжор. Народны артыст РСФСР (1989). Чатыры разы лаўрэат Дзяржаўных прэмій РФ (1982, 1993, 1996, 2006).

Хуткія факты Міхаіл Васілевіч Плятнёў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і музыкантаў — баяніста і піяністкі.

Вучыўся ў музычнай школе пры Казанскай кансерваторыі ў К. А. Шашкінай, затым у ЦМШ пры МГК імя П. І. Чайкоўскага ў Яўгена Міхайлавіча Цімакіна. З 1974 па 1979 вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі — у класе прафесара Якава Фліера, затым у класе прафесара Льва Уласенкі.

У 1981 годзе скончыў аспірантуру пад кіраўніцтвам Л. М. Уласенкі.

Пасля перамогі на VI Міжнародным конкурсе імя П. І. Чайкоўскага ў 1978 годзе. Выступаў па ўсім свеце з сольнымі праграмамі і разам з найвядомымі аркестрамі Еўропы і Амерыкі — Філарманічнымі аркестрамі Берліна, Лондана, Ізраіля, Мюнхена, Чэхіі, гуляў пад кіраваннем выбітных дырыжораў сучаснасці — Клаўдзіа Абада, Бернарда Хайтынка, Ларына Маазеля, Зубіна Меты, Неэмэ Ярві.

У 1980 годзе дэбютаваў як дырыжор.

У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў Расійскі нацыянальны аркестр. Выступае ў якасці запрошанага дырыжора з вядучымі музычнымі калектывамі — Філарманічныя аркестры Лондана, Токіа, Лос-Анджэлеса і іншымі.

З 1996 года жыве ў Швейцарыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Michail Pletnjow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #129390283 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads