Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў
Remove ads

Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў (17 (29) верасня 1843, Санкт-Пецярбург — 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, Масква) — рускі военачальнік, генерал ад інфантэрыі (1881), генерал-ад'ютант (1878). Удзельнік Сярэднеазіяцкіх заваяванняў Расійскай імперыі і Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Меў мянушку «белы генерал» з-за яго ўдзелу ў бітвах у белай уніформе і на белым кані.

Хуткія факты Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Іванавіча Скобелева і яго жонкі Вольгі Мікалаеўны, народжанай Палтаўцавай.

У 1868 годзе скончыў Акадэмію генштаба і быў накіраваны для службы ў Туркестан. Удзельнічаў у Хівінскім паходзе 1873 года і ліквідацыі Какандскага паўстанні 18731876 гг. З лютага 1876 года вайсковы губернатар Ферганскай вобласці.

Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 фактычна камандаваў (быў начальнікам штаба Зводнай казачай дывізіі) Каўказскай казачай брыгадай падчас 2-га штурму Плеўны ў ліпені 1877 г. і асобным атрадам пры авалоданні Лоўчай у жніўні 1877 года. Падчас 3-га штурму Плеўны (жнівень 1877 г.) паспяхова кіраваў дзеяннямі левафлангавага атрада, які прадзёрся да Плеўны, але не атрымаў своечасовай падтрымкі ад камандавання. Камандуючы 16-й пяхотнай дывізіяй, удзельнічаў у блакадзе Плеўны і зімовым пераходзе праз Балканы (праз Імітлійскі перавал), адыграўшы вырашальную ролю ў бітве пад Шэйнава. У лютым 1878 года заняў Сан-Стэфана пад Стамбулам.

Паспяховыя дзеянні Скобелева стварылі яму вялікую папулярнасць у Расіі і Балгарыі, дзе яго імем былі названыя вуліцы, плошчы і паркі ў шматлікіх гарадах. Пасля заканчэння руска-турэцкай вайны вярнуўся ў Туркестан. У 1878—1880 гадах камандаваў корпусам. У 1880—1881 гадах кіраваў 2-й Ахалтэкінскай экспедыцыяй, падчас якой была заваяваная Туркменія. У 1882, знаходзячыся ў Парыжы, выступіў у абарону балканскіх народаў, супраць агрэсіўнай палітыкі Германіі і Аўстра-Венгрыі, што выклікала міжнародныя ўскладненні.

Быў адкліканы імператарам Аляксандрам III і неўзабаве раптам памёр. Скобелеў адрозніваўся вялікай асабістай адвагай і карыстаўся папулярнасцю сярод салдат і афіцэраў.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France Skobelev, Mihail Dmitrievič // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 чэрвеня 2021.

2. Скобелев Михаил Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads