Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Michigan State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Іст-Лансінг у штаце Мічыган, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Ён быў заснаваны ў 1855 годзе як сельскагаспадарчы Мічыганскі дзяржаўны каледж, першы ў сваім родзе ў краіне. У 1955 годзе штат афіцыйна зрабіў каледж універсітэтам, а цяперашняя назва была прынята ім ў 1964 годзе. Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Выкладчыкі, выпускнікі і супрацоўнікі ўніверсітэта ўключаюць 2 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 20 стыпендыятаў Родса, 20 стыпендыятаў Маршала, 18 стыпендыятаў Чэрчыля, 17 стыпендыятаў Трумэна, 5 стыпендыятаў Мітчэла, 13 стыпендыятаў Удала, 53 стыпендыятаў Голдуотэра, 215 стыпендыятаў Фулбрайта і 8 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі.
Remove ads
Структура
- Каледж сельскай гаспадаркі і прыродных рэсурсаў
 - Каледж мастацтваў і літаратуры
 - Каледж бізнесу і Вышэйшая школа менеджменту
 - Каледж камунікацыйных мастацтваў і навук
 - Каледж адукацыі
 - Каледж інжынерыі
 - Каледж чалавечай медыцыны
 - Каледж імя Джэймса Мэдысана
 - Каледж права
 - Каледж імя Лаймана Брыгса
 - Каледж музыкі
 - Каледж прыродазнаўчых навук
 - Каледж медсястрынства
 - Каледж астэапатычнай медыцыны
 - Каледж мастацтваў і гуманітарных навук
 - Каледж сацыяльных навук
 - Каледж ветэрынарнай медыцыны
 
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
