Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледжmap
Remove ads

Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Навагрудку Гродзенскай вобласці. З 2017 года філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Размяшаецца па адрасе вуліца Міцкевіча, 15.

Хуткія факты Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж, Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стары корпус — былы дом для ваяводскіх чыноўнікаў

Загадам Міністэрства гандлю СССР № 154 ад 8 ліпеня 1947 года Мінскі тэхнікум савецкага гандлю быў пераведзены ў горад Навагрудак Баранавіцкай вобласці[1]. Тэхнікум размясціўся ў былым доме для ваяводскіх чыноўнікаў[2].

Thumb
Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны тэхнікум у 1970-я гг.

18 мая 1965 года загадам Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР № 392 тэхнікум быў пераўтвораны ў Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны тэхнікум[1]. У 1970 годзе быў пабудаваны новы навучальны корпус з актавай і спартыўнай заламі (архітэктар Васіль Давыдзёнак)[3].

3 лютага 1997 года загадам Міністэрства адукацыі Беларусі № 53 тэхнікум быў перайменаваны ў Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж[1].

3 сакавіка 2016 года каледж быў рэарганізаваны шляхам далучэння да Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З 1 верасня 2017 года каледж працуе як яго філіял[1].

Remove ads

Спецыяльнасці

Падрыхтоўка вядзецца на дзённай і завочнай формах навучання, на бюджэтнай і камерцыйнай асновах. Каледж мае тры аддзяленні: бухгалтарскае, эканамічнае і банкаўскае[1].

Навучэнцы атрымліваюць падрыхтоўку па спецыяльнасцях[1]:

  • «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці на прадпрыемствах гандлю»;
  • «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль»;
  • «Банкаўская справа»;
  • «Камерцыйная дзейнасць».

Штогод ажыццяўляецца прыём каля 320 чалавек[1].

Remove ads

Інфраструктура

У распараджэнні каледжа два вучэбныя карпусы агульнай плошчай каля 6000 м², што дазваляе арганізаваць навучальны працэс у адну змену па пяцідзённым графіку. Для іншагародніх навучэнцаў ёсць два інтэрнаты на 940 месцаў, што дазваляе забяспечыць жыллём усіх ахвотных[1].

Створаны спецыяльныя кабінеты і лабараторыі, максімальна набліжаныя да ўмоў працы ў галіне: «Вучэбная крама», «Вучэбная бухгалтэрыя», «Вучэбны банк», а таксама лабараторыя інфармацыйных тэхналогій[1].

Супрацоўніцтва

Навучэнцы праходзяць вытворчую практыку на буйных прадпрыемствах гандлю — ААТ «Вялікая Крыніца», ААТ «Дзіцячы свет», АДА «КамРадГандаль» і інш., у гандлёвых арганізацыях Гродна, Брэста, Мінска. Па банкаўскіх спецыяльнасцях практыка арганізуецца ў Беларусбанку, Белінвестбанку, МТБанку і іншых[1].

Педагагічны склад

У філіяле працуе 59 выкладчыкаў, з якіх 89,6 % маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Больш за 20 выкладчыкаў з’яўляюцца выпускнікамі самога каледжа[1].

Дырэктары

  • 1947—1974 — Адам Антонавіч Касабуцкі
  • 1974—1989 — Павел Трафімавіч Марчанка
  • 1989—2012 — Зінаіда Мікалаеўна Шляхцюк
  • З чэрвеня 2012 — Аляксандр Браніслававіч Аліевіч

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads