Нанцкі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нанцкі ўніверсітэт (фр.: Université de Nantes) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нант.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Створаны ў цяперашнім выглядзе ў 1961 годзе, ён выводзіць свае вытокі з ўніверсітэта герцагства Брэтань, заснаванага ў 1460 годзе ў Нанце герцагам Францыскам II. Сучасная ВНУ мае шэсць кампусаў у Нанце і дадатковыя кампусы ў Сен-Назеры і Ла-Рош-сюр-Ёне.
1 студзеня 2022 года ўніверсітэт мае аб’яднаць пад сваім дахам дадаткова яшчэ і Нанцкую цэнтральную школу, Нанцкую нацыянальную вышэйшую школу архітэктуры, Школу выяўленчых мастацтваў, Інстытут тэхналагічных даследаванняў імя Жуля Верна і Нанцкі ўніверсітэцкі шпіталь.
Remove ads
Структура
- Медыцынскі факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Стаматалагічны факультэт
- Факультэт псіхалогіі
- Факультэт навукі і тэхнікі
- Факультэт права і паліталогіі
- Факультэт гісторыі, мастацтваў і археалогіі
- Факультэт гуманітарных навук і мовазнаўства
- Факультэт моў — Міжнародны моўны цэнтр
- Факультэт сацыялогіі
- Факультэт навук і тэхналогій фізічнай актыўнасці і спорту
- Інстытут геаграфіі і рэгіянальнага планавання
- Інстытут эканомікі і кіравання
- Інстытут даследаванняў і навучання французскай мове як замежнай
- Інстытут падрыхтоўкі настаўнікаў
- Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання
- Абсерваторыя навук аб Зямлі і планетах
- Тэхналагічны інстытут у Нанце
- Тэхналагічны інстытут у Ла-Рош-сюр-Ён
- Тэхналагічны інстытут у Сен-Назер
- Політэхнічная школа
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads