Нарыманаўскі раён
муніцыпальны раён у Астраханскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарыма́наўскі раён — раён у складзе Астраханскай вобласці, які знаходзіцца на захад ад яе адміністрацыйнага цэнтра. Уключае 11 сельскіх саветаў і гарадское паселішча горад Нарыманаў.
Remove ads
Геаграфія
Раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Астраханскай вобласці. На захадзе ён мяжуе з Рэспублікай Калмыкія, з якой ідзе тэрытарыяльная спрэчка за тры ўчасткі зямлі каля рэгіянальнай мяжы. Нарыманаўскі раён займае плошчу 6 125 км². Раён з’яўляецца часткай Прыкаспійскай нізіны.
Гісторыя
Нарыманаўскі раён быў створаны ў 1931 годзе як татара-нагайская нацыянальная адміністрацыйная адзінка.
Населеныя пункты
Найбуйнейшы населены пункт раёна і яго адміністрацыйны цэнтр — горад Нарыманаў (11 139 чал.), які стаіць на беразе Волгі на паўночным усходзе раёна. Сярод іншых буйных паселішчаў раёна можна вылучыць Старакучарганаўку (6 343 чал.), Салянку (5 332 чал.), Трусава (1 738 чал.) — сёлы, якія прымыкаюць да гарадской мяжы Астрахані і функцыянуюць як яе прыгарады.
Зноскі
- (unspecified title) — 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
