Наталля Андрэеўна Зайцава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Андрэеўна Зайцава (нар. 13 снежня 1954, Ліда Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя К. Маркса, настаўнік англійскай мовы.
Працавала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 11 г. Ліды, сакратаром камітэта камсамола Лідскага індустрыяльнага тэхнікума, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 7, дырэктарам сярэдняй школы — гімназіі № 7. Дырэктарка гімназія № 1 горада Ліды (1997—2018).
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеянню з грамадскімі аб’яднаннямі.
У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[2].
Remove ads
Узнагароды
Занесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Прызнана лепшым кіраўніком у сферы адукацыі Гродзенскай вобласці за 2006 год. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР»[3].
Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads