Наталля Мікалаеўна Эйсмант
беларуская тэлевядучая From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Мікалаеўна Э́йсмант, па нараджэнні Сялюн[1], псеўданім на тэлебачанні – Кірса́нава (нар. 16 лютага 1984, Мінск) — беларуская тэлевядучая, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 16 лютага 1984 года ў Мінску. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча, у 2007 г. — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно». У мінскім Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры выконвала дзіцячыя ролі[2].
З 2007 года працавала рэдактарам агенцтва тэлевізійных навін, карэспандэнтам спецыяльнага аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін » Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Вяла выпускі мінскіх «Навін рэгіёна», выніковую інфармацыйную праграму «Панарама» і разам з мужам Іванам Міхайлавым (Эйсмантам) інфармацыйна-аналітычную праграму «Галоўны эфір»[2]. Працавала таксама ў праграме «Пра мастацтва»[3].
6 лістапада 2014 года прызначана прэс-сакратаром прэзідэнта Беларусі[4]. У пачатку 2017 г. яе функцыі былі пашыраны: паводле ўказа прэзідэнта № 40, у іх пералік былі ўключаны каардынацыя дзейнасці буйных дзяржаўных СМІ, фарміраванне праз СМІ грамадскай думкі пра дзейнасць прэзідэнта і г.д. Прэс-сакратар стаў прыраўноўвацца паводле паўнамоцтваў да памочніка прэзідэнта[5] Палітолаг Вольф Рубінчык адзначыў у сувязі з гэтым пашырэннем, што Н. Эйсмант «увойдзе, умоўна, у сямёрку самых уплывовых дзяржаўных службоўцаў, хоць дагэтуль наўрад ці трапляла ў дваццатку»[6].
Выказванні Наталлі Эйсмант пра дыктатуру як магчымы «брэнд» Беларусі, пра «запыт» на дыктатуру ў свеце, зробленыя ў сакавіку 2019 года, атрымалі ў Беларусі розгалас, падвергнуты жорсткай крытыцы і асмяянню[7][8].
У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага саюза жанчын[9].
Remove ads
Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі
Паводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[10]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[11][12].
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін
6 лістапада 2020 года Эйсмант была ўключана ў Чорны спіс Еўрасаюза[13]. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Эйсмант адказнай за каардынацыю медыя-дзейнасці Лукашэнкі, уключаючы падрыхтоўку заяў і арганізацыю публічных выступленняў, падтрымку рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку ў межах кампаніі рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[14]. Згодна з рашэннем ЕС, у прыватнасці, сваімі публічнымі заявамі ў абарону прэзідэнта і крытыкай актывістаў апазіцыі, а таксама мірных дэманстрантаў, зробленымі пасля прэзідэнцкіх выбараў, яна паспрыяла сур’ёзнаму падрыву дэмакратыі і вяршэнства закону ў Беларусі[15].
24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16]. Акрамя таго, Эйсмант у свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[17], Канада[18][19], Швейцарыя[20][21].
21 чэрвеня 2021 года таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[22][23][24].
У 2022 годзе ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну супраць Эйсмант увялі санкцыі Японія, Украіна і Новая Зеландыя[25][26].
Асабістае жыццё
З 2010 года ў шлюбе з тэлевядучым Іванам Міхайлавічам Эйсмантам[27].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads