Нацыянальны археалагічны інстытут і музей (Сафія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны археалагічны інстытут і музей (балг.: Националният археологическият институт с музей, НАИМ) — навукова-даследчы інстытут у Сафіі, уваходзіць у структуру Балгарскай акадэміі навук. Заснаваны ў 1948 годзе ў выніку зліцця дзвюх арганізацый — Археалагічнага інстытута і Археалагічнага музея. Музей існуе з 1892 года і з'яўляецца найстарэйшым археалагічным музеем краіны.

Музей НАІМ размешчаны ў памяшканні былой Вялікай мячэці (Буюк-джамія, завершана ў 1474 годзе, да моманту аднаўлення балгарскай дзяржаўнасці будынак быў закінуты) на вуліцы Саборнай.
Інстытут займаецца археалагічнымі даследаваннямі на тэрыторыі Балгарыі. У ім працуе 67 навукоўцаў (станам на 2012 год). Музей мае адну з найбагацейшых калекцый на Балканах, уключаючы сусветна знакамітыя скарбы фракійскай эпохі з Панагюрыштэ і Вылчытран.
Remove ads
Навуковыя падраздзяленні НАІМ
- Аддзел старажытнай гісторыі
- Аддзел фракійскай археалогіі
- Аддзел антычнай археалогіі
- Аддзел сярэдневяковай археалогіі
- Аддзел нумізматыкі і эпіграфікі
- Праблемная група па міждысцыплінарных даследаваннях
- Філіял у Шумене
- Філіял у Вяліка-Тырнаве
- Археалагічны музей
- Аддзел экспазіцыі
- Аддзел фондаў
Літаратура
- С.Георгиева, В. Велков, Библиография на българската археология (1879-1966), С. 1974.
- Васил Николов /ред./, Национален Археологически музей. 100 години от откриването на първата експозиция, 18.05.1905 - 18.05.2005. София 2005.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads