Нацыянальны музей Аўстраліі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны музей Аўстралііmap
Remove ads

Нацыянальны музей Аўстраліі — адзін з найбуйнейшых музеяў Аўстраліі, заснаваны ў 1980 годзе. У музеі прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная сацыяльнай гісторыі Аўстраліі, асноўным праблемам, людзям і падзеям, якія сфарміравалі сучасную аўстралійскую нацыю.

Хуткія факты Нацыянальны музей Аўстраліі, Заснаваны ...
Remove ads

Агульная інфармацыя

Нацыянальны музей Аўстраліі размешчаны ў канберскім раёне Эктан, недалёка ад Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта. У мінулым на месцы музея размяшчалася Каралеўская канберская бальніца, знесеная 13 ліпеня 1997 года.

Музей прысвечаны сацыяльнай гісторыі Аўстраліі: гісторыі і культуры аўстралійскіх абарыгенаў і абарыгенаў Торэсава праліва, аўстралійскай гісторыі і грамадству пасля 1788 года, пытанням узаемадзеяння людзей з навакольным асяроддзем. 5 пастаянных экспазіцый: «Галерэя першых аўстралійцаў», «Пераплеценыя лёсы», «Перспектывы: засяленне Аўстраліі», «Дзяржавы: сімвалы Аўстраліі» і «Вечнасць: гісторыі з усхваляванага сэрца Аўстраліі». Таксама ладзяцца дадатковыя выставы.

У музеі дзейнічае ўласнае выдавецтва, музейны цэнтр гістарычных даследаванняў.

Remove ads

Гісторыя

Будынак Нацыянальнага музея Аўстраліі ў Канберы быў афіцыйна адкрыты 11 сакавіка 2001 года з нагоды святкавання стагоддзя з дня стварэння Аўстралійскай федэрацыі. Першыя планы па стварэнні музея з’явіліся яшчэ напачатку XX стагоддзі, але з-за сусветных войн, фінансавых крызісаў яны не былі рэалізаваны. Афіцыйным годам стварэння Нацыянальнага музея Аўстраліі з’яўляецца 1980 год, калі парламентам краіны быў прыняты спецыяльны закон. Тады ж быў распачаты збор калекцыі музея. У 1988 годзе ўрадам Аўстраліі было прынятае рашэнне аб адтэрміноўцы будаўніцтва будынка Нацыянальнага музея. Толькі ў 1996 годзе было абвешчана аб аднаўленні праекту. У 1997 годзе быў праведзены міжнародны конкурс на лепшы дызайн будучага збудавання. Перамог аўстралійскі архітэктар Ховард Рэгат.

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads