Несіна (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Не́сіна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка каля вёскі Несіна.
Плошча паверхні возера 0,53 км². Даўжыня 2,03 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,8 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады 1,47 млн м³.
Катлавіна Несіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе да 13—16 м і стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера вышынёй да 0,2 м, на паўночным захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Мелкаводдзе пясчанае. На глыбінях, большых за 2 метры, дно выслана глеем. На возеры 3 астравы агульнай плошчай каля 0,6 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай Серабранка[1] на поўначы, на поўдні выцякае меліярацыйны канал. Расліннасць распаўсюджана да глыбіні ў 2,6 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці дасягае 20 м у шырыню.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, гусцяра і іншыя віды рыб.
За 1 км ад паўночнага берага возера праходзіць аўтамабільная дарога М3.
Remove ads
Зноскі
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
